Спадчына: Кірысюк Віктар Пятровіч
Пятніца, 09 Жнівень 2024 11:06
25 ліпеня 2024 г. — 15 гадоў з пачатку традыцыі ручнога запальвання гарадскіх ліхтароў у г. Брэсце (2009), папулярнай турыстычнай атракцыі
У г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні першыя вулічныя спіртавыя ліхтары з’явіліся ў 1830-я гг. У 1851 г. былі ўстаноўлены 52 такія ліхтары, якія асвятлялі цэнтральную частку горада. У 1888 г. у службовых памяшканнях і на пероне чыгуначнага вакзала было ўстаноўлена 160 электрычных лямпаў, ток для якіх выраблялі 3 дынама-машыны. Менавіта ў Брэсце ўпершыню на расійскім чыгуначным транспарце з’явілася электрычнае асвятленне.